Вітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-Біруля, асоба, якая з’яўляецца гонарам Беларусі: беларускі, рускі і савецкі жывапісец-пейзажыст, народны мастак БССР (1944 г.) і РСФСР (1947), сапраўдны член Акадэміі
мастацтваў СССР (1947).Член Таварыства перасоўных мастацкіх выстаў (з 1904), Саюза рускіх мастакоў, АХРР (з 1922). Развіваў традыцыі рускага лірычнага пейзажу канца XIX стагоддзя.
Праўда, прастата, свабода – менавіта гэтыя рысы і сталі для Бялыніцкага-Бірулі галоўнымі складнікамі поспеху ў яго бліскучых пейзажах.
Спадчына жывапісца вельмі багатая. За 85 гадоў жыцця напісаў мноства карцін i эцюдаў, якія знаходзяцца амаль ва ўcix мастацкіх музеях i карцінных галерэях.
На сённяшні дзень самая вялікая калекцыя эцюдаў і карцін В.К. Бялыніцкага-Бірулі – звыш 400 прац – захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
Творчасці вядомага мастака 4 лютага 2021 года у інтэрнаце для навучэнцаў каледжа была прысвечана гадзіна мастацтва, якую падрыхтавала і правяла бібліятэкар Н.Н.Маргунова.
Пра Вітольда Каэтанавіча шмат напісана і сказана. І быццам бы нічога новага тут і не скажаш, але на сустрэчы было нагадана не толькі аб даўно знаемым, але і раскрыты некаторыя, не зусім вядомыя эпізоды.
Загадчыца бібліятэкі Н.І.Бондарава