Проезд троллейбусом: № 5, № 7 остановка "Университет пищевых и химических технологий"
Автобусом: №7, №11 остановка "Университет пищевых и химических технологий"
Волонтеры учебной группы 3ТПП,2 уППм,1уПП приняли участие в 22-й международной спартакиаде инваспорта «Золотой лев», посвященной Дню города Могилева и Дню Независимости Республики Беларусь.
В соревнованиях принимают участие более 100 человек из 17 команд, которые представляют такие города и населенные пункты, как Могилев, Минск, Белыничи, Чаусы, Салтановка, Реста, Москва, Санкт-Петербург, Наро-Фоминск, Сергиев Посад, Королев, Сафоново, Протвино, Смоленск, Луганск.
Программа спартакиады включает соревнования по жульбаку, кульбутто, стрельбе из пневматической винтовки, корнхолу, дартсу, бочча, новусу, армрестлингу.
Куратор группы
Н. В. Колотилкина
3 июля Республика Беларусь отмечает главный государственный праздник – День Независимости. Педагогический коллектив и учащиеся колледжа приняли участие в митинге на мемориальном комплексе "Буйничское поле".
Сегодня мы отдаём дань памяти и уважения всем тем, кто сражался на фронтах Великой Отечественной войны, участвовал в партизанском и подпольном движении, трудился в тылу ради жизни будущих поколений, дав возможность нам, их потомкам, создать свободную и развитую страну – Республику Беларусь.
Безграничная благодарность поколению победителей всегда будет жить в наших сердцах!
Заместитель директора по УВР
В. О.Баян
Сегодня вы, учащиеся групп 3КД, 33 и 36, не просто закрываете дверь — вы распахиваете окна в новый мир!
Годы учёбы были наполнены не только лекциями и экзаменами, но и смехом, дружбой, преодолениями и победами.
Вы — поколение мечтателей и творцов, тех, кто не боится идти вперёд.
Пусть полученные знания станут прочным фундаментом будущих успехов, а впереди будет ещё больше свершений и вдохновения. И каждый из вас найдёт путь по сердцу, мечту по душе и дело по любви. Спасибо, что делали эти стены теплее, светлее, мудрее.
Мы гордимся вами и всегда будем верить в ваше будущее!
В добрый путь, выпуск 2025!
Педагог-организатор
О. Д. Юшковская
6 ліпеня дзень народзінаў Янкі Лучыны – беларускага паэта ХІХ стагоддзя.
Янка Лучына — гэта адзін з псеўданімаў Івана Люцыянавіча Неслухоўскага. Ім паэт падпісваў толькі творы на беларускай мове. Псеўданім быў узяты ад страчанай часткі прозвішча продкаў - Лучыўка.
Нарадзіўся ў Мінску і паходзіў са шляхецкага роду Лучыўка-Неслухоўскіх (продак паэта Пшэбыслаў Дамброва праславіўся ў XIII ст. у бітве з татара-манголамі).
Выхоўваўся Янка Лучына ў прыватным пансіёне і ў гімназіі, пасля паступіў на механічны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта.
Пасля інстытута Янку Лучыну накіравалі служыць на чыгуначныя склады ў горад Тыфліс — тагачасны буйны прамысловы цэнтр Расійскай імперыі. Праз два гады Іван Неслухоўскі прыехаў на пабыўку ў Мінск, дзе захварэў на параліч. У Тыфліс ён не вярнуўся і ўладкаваўся на службу ў мінскае тэхнічнае бюро Лібава-Роменскай чыгункі.
Янка Лучына пісаў на беларускай, польскай, рускай, мовах. Выступаў у розных жанрах.
Першы нумар новай газеты «Минский листок» за 1886 год было яму даручана адкрыць вітальна-рэкламным вершам «Не ради славы иль расчета».
У тым жа 1886 годзе ў варшаўскім часопісе «Kłosy» быў надрукаваны і першы польскамоўны верш Яна Неслухоўскага «Раскоша натхнення», у якім паэт прызнаваўся ў любові да роднага краю, яго прыроды
Свае першыя беларускія творы Янка Лучына не публікаваў. Як беларускі паэт ён дэбютаваў у друку ў 1889 годзе, калі змясціў у газеце «Минский листок» верш «Вясновай парой», паклаўшы тым самым пачатак вяртанню беларускай літаратуры да друкаванага жыцця, перарванага пасля паражэння паўстання 1863 года царскімі рэпрэсіямі на чвэрць стагоддзя.
У 1892 годзе быў надрукаваны верш Янкі Лучыны «Роднай старонцы», якому было наканавана надзвычай моцна паўплываць на беларускі літаратурны працэс. Гэты верш разбіралі на эпіграфы і цытаты навукоўцы і пісьменнікі, з тэксту верша нарадзіліся назвы першых беларускіх газет «Наша ніва» і «Наша доля»:
«Сонца навукі скрозь хмары цёмныя
Прагляне ясна над нашай ніваю,
I будуць жыці дзеткі патомныя
Добраю доляй — доляй шчасліваю!..»
Беларускамоўная творчасць Янкі Лучыны, якая дайшла да нас, колькасна нешматлікая: 14 арыгінальных вершаў («Вясновай парой», «Вясна», «Сівер», «Што птушкі казалі», «Каршун», «Што думае Янка, везучы дровы ў горад», «Стары ляснік» і інш.) і пяць перакладаў на беларускую мову твораў свайго аднадумцы і творчага настаўніка Уладзіслава Сыракомлі («Ямшчык», «Горсць пшаніцы», «Бусел», «Надта салодкія думкі», «Не я пяю — народ Божы…»). Вядома, што паэт напісаў па-беларуску нашмат больш (у прыватнасці, паэмы «Пятруся», «Віялета», «Гануся», «Андрэй»).
Тэматычна паэія Янкі Лучыны звязаная пераважна з жыццём беларускай вёскі. Ён па-мастацку асэнсаваў рэчаіснасць, сцвярджаў дэмакратычныя ідэалы. Паэт засяроджваў увагу на малюнках вясковага жыцця і на вобразе селяніна як галоўнага носьбіта беларускай нацыянальнай ментальнасці, развіваў узаемадзеянне рэалістычнага і рамантычнага пачаткаў у сваёй творчасці, закладваў асновы беларускай філасофскай лірыкі.
Ён аўтар нарыса «З крывавых дзён» (1889), напісанага паводле ўспамінаў удзельніка паўстання 1863-64 і прысвечанага ўзнаўленню эпізодаў, карцін вызваленчай барацьбы на Міншчыне і паходу паўстанцаў ад Мінска ў Ігуменскі павет пад кіраўніцтвам Б. Свентаржэцкага і С. Ляскоўскага. Збярогся таксама яго драматычны абразок без назвы.
Да нашага часу дайшла толькі частка твораў. У час 1-й сусветнай вайны рукапісная спадчына Янкі Лучыны трапіла за мяжу.
На польскай мове выдадзена кніга вершаў Я. Лучыны «Паэтычныя творы» (Варшава, 1898), таксама некалькі вершаў уключана ў польскамоўны зборнік «Вершы» (1898), на рускай мове апублікавана некалькі вершаў і аповесць «Верочка» (1900), у Пецярбургу на беларускай — зборнік «Вязанка» (1903, падрыхтаваны да друку суполкай «Круг беларускай народнай прасветы і культуры»).
Пры жыцці Івана Неслухоўскага выйшаў толькі нарыс «З крывавых дзён». 16 ліпеня 1897 года Янка Лучына памёр, пакінуўшы неўпарадкаваны архіў, у тым ліку з беларускімі вершамі. Пахаваны ён на Кальварыйскіх могілках у Мінску.
Бібліятэка каледжа
6 ліпеня дзень народзінаў Пятра Глебкі – беларускага паэта, драматурга, перакладчыка, грамадскага дзеяча.
Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя складаецца з неверагодна розных лёсаў. Адны з іх трагічна абарваныя рэпрэсіямі ці вайной, другія – адзначаны высокімі пасадамі і ўзнагародамі, стосам выдадзеных твораў.
Пятро Глебка ніколі не быў арыштаваны, не зведаў горыч ссылкі. Ён быў з тых, каго ўзнагароджвалі ордэнамі і медалямі. Ён сябраваў з Кузьмой Чорным, быў вучнем Янкі Купалы і часта атрымліваў кнігі ў падарунак ад Кандрата Крапівы.
Пятро Глебка нарадзіўся 6 ліпеня 1905 года ў вёсцы Вялікая Уса на Узденшчыне, у шматдзетнай сялянскай сям’і. Акрамя царкоўнапрыходскай школы і вышэйшага пачатковага вучылішча хлопец скончыў Уздзенскую сямігодку. Яшчэ ў школе Пятро спрабаваў пісаць вершы, якія змяшчаліся ў школьным часопісе “Вір”. Затым Глебка паступіў у Мінскі педагагічны тэхнікум імя Усевалада Ігнатоўскага. Сярод выкладчыкаў былі Якуб Колас і Язэп Лёсік.
У 1925 годзе паэтычныя публікацыі юнака з’явіліся на старонках часопісаў “Малады араты”, “Беларускі піянер” і газет “Беларуская вёска”, “Савецкая Беларусь”. Выходзіць першая кніга паэта “Шыпшына” – паэтычны зборнік лірычнай паэзіі.
У 1930 годзе Глебка скончы ў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ. Пасля ўніверсітэта Пятро некаторы час працаваў загадчыкам літаддзела ў газеце “Калгаснік Беларусі” і ў часопісе “Полымя рэвалюцыі”.
На другім курсе педтэхнікума юнак знаёміцца з Нінай Бялькевіч, якая вучылася там жа, толькі на першым курсе. Каханне было ўзаемным, нягледзячы на тое, што маці Ніны была супраць гэтага шлюбу. Маладыя распісаліся. У доме Бялькевічаў была сапраўдная творчая атмасфера. Часта там бывалі Янка Купала, Якуб Колас, Пятрусь Броўка, Кузьма Чорны.
У 1934 годзе Пятра Глебку прымаюць у толькі што створаны Саюз пісьменнікаў БССР. Там ён працуе кансультантам па паэзіі, таксама вылучаецца дэлегатам на першыя з’езды пісьменнікаў БССР і СССР.
У 1930-я гады свет убачылі кнігі Пятра Глебкі “Урачыстыя дні”, “Хада падзей”, “Арка над акіянам”, “Арлянка”, “Чатыры вятры” і “Мужнасць”.
1937 год… Разгар рэпрэсій. Расстраляныя, закатаваныя, сасланыя лепшыя прадстаўнікі айчыннай інтэлігенцыі. Няма больш “Узвышша” і “Полымя”. Глебка, Броўка і Крапіва пазбегнулі арышту.
Пачалася Вялікая Айчынная вайна. Пятру Фёдаравічу прыйшлося пакінуць Мінск. Пачалося жыццё ва эвакуацыі. Паэт працуе ў рэдакцыях франтавых газет «Красноармейская правда», “За Савецкую Беларусь” і “За свободную Беларусь”.
Ніна Іларыёнаўна Глебка, любімая жонка, засталася ў акупіраваным Мінску. Пачынае супрацоўнічаць з Мінскім падполлем і партызанамі. У час вайны Ніна Глебка выхоўвала выратаваную з гета шасцігадовую яўрэйскую дзяўчынку, якую яна ахрысціла ў праваслаўе, каб адвесці небяспеку.
Сярод лепшых вершаваных твораў пісьменніка ваеннага часу – вершы “Партызаны”, “Дзень вайны”, “Мы вернемся”, якія друкаваліся ў сатырычнай газеце-плакаце “Раздавім фашысцкую гадзіну” і ў “Партызанскай дубінцы”. Лірыка Пятра Глебкі ваеннага часу лічыцца вяршыняй яго літаратурнай працы.
Пасля вайны пісьменнік актыўна ўключыўся ў грамадскае і культурнае жыццё краіны, працягваў літаратурную дзейнасць: пісаў вершы, літаратурна-крытычныя і публіцыстычныя артыкулы, займаўся перакладамі на беларускую мову твораў класікаў рускай, украінскай, польскай, англійскай.
У 1945 годзе Глебка працуе ў Акадэміі навук БССР, у Інстытуце літаратуры, мовы і мастацтва, а ў 1956 годзе становіцца на чале Інстытута мовазнаўства.
Акрамя літаратурнай і навуковай дзейнасці Глебка вёў шырокую грамадска-культурную справу. Неаднаразова яго абіралі дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. У складзе беларускай дэлегацыі паэт чатыры разы прымаў удзел у рабоце сесій Генеральнай Асамблеі ААН.
Пятро Глебка быў узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, “Знакам Пашаны”, медалямі і граматамі.
У народзе казалі: «Звярніся да Глебкі, і ён дапаможа». У архіве пісьменніка захоўваецца шмат лістоў з просьбамі пазычыць грошай, уладкаваць на працу блізкага чалавека дый пра шмат што іншае.
Пятро Глебка памёр 18 снежня 1969 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску. На доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка. Яго імя носіць адна з вуліц Мінска і Літвянская школа ва Уздзенскім раёне.
Бібліятэка каледжа
5 ліпеня – дзень народзінаў Людмілы Рублеўскай – беларускай паэткі, пісьменніцы, літаратурнага крытыка, драматурга, перакладчыцы, журналісткі.
Людміла Рублеўская адна з найбольш вядомых пісьменніц сучаснай Беларусі. Пра яе кажуць, што яна прадаўжальніца справы пачатай Караткевічам. Сапраўды, пачынаючы сваю творчасць з паэзіі, зараз яна працуе ў жанры гістарычнага дэтэктыва. Аўтар больш трыццаці кніг розных жанраў — паэзія, проза, драматычныя творы, эсэ, крытыка (“Крокі па старых лесвіцах”, “Замак месячнага сяйва”, “Старасвецкія міфы горада Б”, “Прыгоды мышкі Пік-Пік”, “Сэрца мармуровага анёла”, “Пярсцёнак апошняга імператара”, “Шыпшына для пані”, “Сутарэнні Ромула” і інш). З’яўляецца ўладальнікам вялікай колькасці літаратурных прэмій і ўзнагарод.
Той, хто цікавіцца беларускай літаратурай, не мог не чуць імёны Пранціша Вырвіча і Барталамея Лёдніка, авантурыстаў родам з XVIII стагоддзя, герояў знакамітай прыгодніцкай сагі “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпіёна”. Выдатная мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта, захапляльная атмасфера века “плашча і кінжала”, сапраўдныя таямніцы беларускай гісторыі захопяць чытача з першых старонак твора, які, дарэчы, нядаўна экранізаваны.
Тэксты твораў Людмілы Рублеўскай адрозніваюцца інтэлектуальнасцю і рамантызмам, тонкім гумарам і захапляльнымі сюжэтамі. Значнае месца ў творчасці пісьменніцы займаюць творы гістарычнай тэматыкі. Незвычайныя гістарычныя факты у тэкстах суправаджаюцца багатым архіўныі і ілюстратыўным матэрыялам.
Яе творы перакладзены на многія замежныя мовы. Згодна з галасаваннем аднаго з фондаў ААН Людміла Рублеўская ўвайшла ў дзясятку самых паспяховых жанчын Беларусі.
Библиотека колледжа
В Беларуси 3 июля отмечается главный праздник белорусской государственности – День Независимости Республики Беларусь. Праздник был учрежден в 1996 году и ежегодно отмечается в день освобождения Минска от немецко-фашистских захватчиков в 1944 году.
Решение о праздновании Дня Независимости 3 июля было принято на республиканском референдуме в 1996 году, а до этого, с 1991 года День Независимости отмечался 27 июля, в день принятия Декларации о государственном суверенитете Беларуси.
Решение о праздновании Дня Независимости - это дань героизму и стойкости белорусского народа, самоотверженной борьбе подпольщиков и партизан, беспримерному трудовому подвигу тех, кто поднимал республику из руин, строил заводы, дома, школы, кто выпускал первую продукцию на предприятиях.
Многие поколения белорусов стремились к независимости. На историческом пути к ней нашему народу пришлось пережить тяжелейшие этапы, выдержать колоссальное политическое давление. И сегодня у нас есть уникальная возможность жить в независимой стране, которая самостоятельно определяет приоритеты развития, внутреннюю и внешнюю политику. Этим можно гордиться и следует дорожить.
Для белорусов 3 июля — это не просто официальный выходной день, а главный в году государственный праздник, который отмечается по всей Республике. По традиции главным мероприятием Дня Независимости является торжественный военный парад, демонстрирующий достижения суверенной Беларуси и напоминающий о том, что белорусский народ ценой немыслимых потерь завоевал свободу и в дальнейшем будет ее отстаивать перед любыми возникающими препятствиями и трудностями. Различные светские мероприятия, концерты, патриотические выступления дополняют программу празднования.
Библиотека колледжа